У Гродне святкуюць Дзень Святога Губерта

У Гродне святкуюць Дзень Святога Губерта


Святы Губерт у творах дзесятка беларускіх мастакоў быў прэзентаваны гродзенцам.

Да свята гістарычнага дня Гродна, Дня Святога Губерта, у галерэі “Крыга” былі прадстаўлены карціны, кавальскія вырабы і кераміка. Іх яднае ўрачысты настрой, несавецкасць, гэта еўрапейскае свята, лічыць дырэктарка галерэі Марыся Мацко:

- У нашым горадзе таксама распачата такая традыцыя, кожны год пачынаючы з сённяшнягя дня, будзем святкаваць Дзень Святога Губерта. Я вас віншую, вы еўрапейцы, якія далучаныя да еўрапейскай культуры, калі вы сёння падтрымалі нас, свята атрымаецца. Усіх са святам!

Дзень Святога Губерта – гэта герб Гродна, таму святкаванне вельмі дарэчы. Грамадскасць арганізавала свята, але ўлады стаяць у баку. У гэты ж вечар у мясцовым драмтэатры, улады Гродна адзначалі сваё свята, дзень “Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя