|
|
VI Дні Беларускай Культуры ў Кракаве – 16-18 лістапада 2011
Цягам трох дзён, з 16 да 18 лістапада, у Кракаве будуць праходзіць VI Дні Беларускай Культуры, арганізаваныя Беларускім Таварыствам у Кракаве сумесна з Навуковым Гуртком Студэнтаў Інстытута Расіі і Усходняй Еўропы Ягелонскага Універсітэта пры фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай Управы Малапольскага Ваяводства, Міністэрства Замежных Спраў Польшчы і Рады Навуковых Гурткоў Ягелонскага Універсітэта.
Ідэяй мерапыремства ўжо не першы год з'яўляецца пазнаванне Беларусі праз прызму культурнага і навуковага жыцця, спроба адказу на пытанні аб беларускай сучаснасці ў шырокай перспектыве беларускай гісторыі і культуры.
Падчас VI Дзён Культуры Кракаў наведаюць беларускія інтэлектуалы, выкладчыкі, культурныя дзеячы. У праграме знайшлося месца для прэзентацый выдадзеных ў апошнія гады выбітных манаграфій прысвечаных Беларусі, паказа дакументальны стужак тэлевізіі Белсат, прагляда беларускіх кліпаў з двух дэкад незалежнасці, сустрэч на тэму выдавецкай справы, гістарычных і літаратурных семінараў, прэзентацыі «Рапарта пра стан незалежнай беларускай культуры і НДА», а таксама канцэрта гурта Альтанка.
Слоганам сёлетніх Дзён Культуры з’яўляецца нацыянальная памяць беларусаў. Гісторыкі запрошаныя ў Кракаў будуць дыскутаваць пра цяжкія і важныя моманты беларускай гісторыі, якія да сённяшняга дня складана інтэрпрэтуюцца і выклікаюць спрэчкі. Тэмай сустрэч будзе таксама стан беларускага грамадства і ўсё болей востры канфлікт паміж афіцыйнай, дзяржаўнай візіяй беларускасці і яе альтэрнатыўнымі версіямі.
Дні Беларускай Культуры ў Кракаве гэта на тэрыторыі паўднёвай Польшчы адна з самых важных культурніцкіх ініцыятыў прысвечаных Беларусі. Падрабязнасці на сайце: http://dkb.bee.pl/
Праграма VI Дні Культуры Беларусі ў Кракаве
16-18 лістапада 2011
Дзень І
серада 16.11
Беларусь пад націскам гісторыі
10.10–13.30 семінар: Другая сусветная вайна ў Беларусі: Вялікая айчынная ці грамадзянская? Невядомыя старонкі гісторыі
госці:
д-р Яўген Грэбень, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
Алег Гардзеенка, Наша Ніва
д-р Юры Грыбоўскі, Варшаўскі Універсітэт
д-р Сяргей Новікаў, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт
вядучы: д-р габ. Юры Гардзеў, Ягелонскі Універсітэт
месца: Polska Akademia Umiejętności, sala 24, ul. Sławkowska 17
16.00 прэзентацыя выдавецкай серыі Гарадзенская Бібліятэка
госці:
Ян Анджэй Дамброўскі, дырэктар Калегіюма Усходняй Еўропы (Вроцлаў)
Павел Мажэйка, рэдактар серыі (Гродна)
месца: Cafe Gazeta, ul. Bracka 14
19.00 Паказ дакументальных стужак Тэлеканала Белсат
Гульня ў вайнушку, 40 хв., рэж. Антон Цялежнікаў, 2011 г., Польшча.
Днюка, 30 хв., рэж. Андрэй Куціла, Аляксандр Налівайка, 2009 г., Беларусь.
Каўчэг Заіра Азгура, 33 хв., рэж. Андрэй Куціла, 2010 г., Беларусь.
месца: Klubokawiarnia Łubu Dubu, ul. Wielopole 15
Дзень II
чацвер 17.11
Архіпелаг Беларусь
13.00 лекцыя д-р габ. Дароты Міхалюк, аўтаркі кнігі “Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1920. Ля падстаў беларускай дзяржаўнасці”:
Уплыў спадчыны ВКЛ, Рэчыпаспалітай і Расіі на беларускую дзяржаўную ідэю ў часы І сусветнай вайны
месца: Małopolski Instytut Kultury, ul. Karmielicka 27 (III паверх)
17.30 Беларусь афіцыйная і альтэрнатыўная: прэзентацыя кнігі Нэлі Бекус Struggle over Identity: The Official and the Alternative “Belarusianness”
месца: Massolit Books and Cafe, ul. Felicjanek 4
20.00 Музычны Архіпелаг Беларусь
уводзіны: Аляксей Шота, Мая Зентара, рэдактары музычнага блога „Archipelag Białoruś”
Беларусь 1988–2008: дзве дэкады ў кліпах прэзентуе Міхал Нядзвецкі
месца: Klub RE, ul. Św. Krzyża 4
Дзень III
пятніца 18.11
Польска-беларускія дыялогі
11.30 семінар: Польска-беларускія літаратурныя сувязі
госці:
праф. д-р габ. Багуслаў Допарт, Ягелонскі Універсітэт
праф. д-р габ. Мікалай Хаўстовіч, Варшаўскі Універсітэт
д-р Язэп Янушкевіч, Нацыянальная Акадэмія Навук Беларусі
д-р Ірына Шумская, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў
вядучы: д-р Дзмітры Клябанаў, Ягелонскі Універсітэт
месца: Collegium Novum, Aula 56, ul. Gołębia 24
16.00 Прапаганда і адукацыя на службе ў ідэалогіі. Прэзентацыя і дыскусія на тэму кнігі Яна Шумскага Саветызацыя Заходняй Беларусі 1944-1953.
госці: д-р Ян Шумскі, праф. д-р габ. Анджэй Новак
месца: Інстытут Гісторыі Ягелонскага Універсітэта, ul. Gołębia 13
miejsce: Massolit Books, ul. Felicjanek 4
18.00 прэзентацыя «Рапарта пра стан незалежнай беларускай культуры і НДА»
госць: Павел Лаўфер, часопіс “Kultura Enter” i Фонд Kultura Enter (Люблін)
месца: Cafe Gazeta, ul. Bracka 14
20.30 канцэрт гурта Альтанка
месца: Klub Imbir, ul. Św. Tomasza 35
уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны
Суправаджаючыя падзеі:
канцэрт гурта Нагуаль
20.11.2011 (нядзеля), 20.00, klub Imbir, ul. św Tomasza 35
Уваход 10 PLN