|
|
3 лістапада ў мінскай галерэі сучаснага мастацтва “Ў” адбудзецца прэзэнтацыя «Падарожнага дапаможніка».
Па словах аўтара праекту Франака Вячоркі, аўтары раяць беларусам - куды варта з’ездзіць за мяжу і як найлягчэй атрымаць шэнгенскую альбо нацыянальную польскую і літоўскую візы.
- Гэта кніга выдадзена накладам у пяць тысяч асобнікаў, і прызначаецца для людзей, якія ніколі не былі, але магчыма хацелі б пападарожнічаць. Бо сённяшні стан грамадства не толькі палягае на сімпатыях ці антыпатыях да Лукашэнкі: люблю ці не люблю ўладу. Але таксама і на інфармаванасці насельніцтва пра Ерапейскі звяз.
На прэзентацыі выступяць не толькі аўтары кнігі, але і музыканты: панк-гурт Amaroka і спявачка Паліна Паланейчык, якая атрымала Гран-пры фестывалю «Бардаўская восень-2011». Таксама адбудзецца прэзентацыя DVD-дыска з кліпамі ад рэп-спявака Vinsenta. Уваход вольны, да таго ж усе госці атрымаюць кнігі ў падарунак.
Кастусь Бандарук, Радыё Рацыя