|
|
У Беларускім музеі ў Гайнаўцы адкрылася выстава "Вера"
"Вера" – перасанальная выстава Міраслава Здрайкоўскага, мастака з Падляшша, адкрылася ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы.
Цэнтральнае месца займае шэраг партрэтаў бабулі Веры, кожны ў іншым колеры. Па словах мастака – бабуля Вера – гэта сімвал, асобныя колеры – гэта сімвалы веры самой бабулі.
- Я разклаў бабулю на колеры, якія азначалі для людзей найважнейшае. Зямля, на якой аралі і касілі з рана да вечара. Таксама дзеці, якія з’яўляюцца ўсім, гэта ў ружовых колерах. Ну і канешне ж вера, рэлігія, праваслаўная вера якая ў маім выпадку перадавалася з пакалення ў пакаленне. Ну і астатняе шэры колер, бо ў кожнага было сваё, кожная сям’я, кожны член сям’і мае штосці сваё важнае ў жыцці.
“Вера” Міраслава Здрайкоўскага – першая выстава цыкла “Алфавіт беларускіх мастакоў”, які распачаў гайнаўскі беларускі музей. Пры нагодзе выставы з’явіўся таксама каталог, які запачаткаваў зборны слоўнік сучаснага беларускага мастацтва.
Наталля Герасімюк, Радыё Рацыя.
Фота: аўтара