Гродзенскі лялечны тэатр з гастролямі ў Беластоку

Гродзенскі лялечны тэатр з гастролямі ў Беластоку


Гродзенскі лялечны тэатр з гастролямі ў Беластоку. Акцёры прадставяць беластачанам два спектаклі, "Пікавая дама" і "Сонейка і снежныя чалавечкі".

Акцёры прыехалі ў Польшчу па запрашэнню Беластоцкага лялечнага тэатра. Абодва тэатры супрацоўнічаюць ужо трыццаць год. Ларыса Мікуліч, актрыса гродзенскага лялечнага тэатра ўжо дзясяты раз прыязджае ў Беласток:

- Мы абменьваемся гастролямі, Беластоцкі тэатр едзе да нас, а мы да іх. Ужо дзесяць гадоў ездзім, кожны год тут. Прыязджаем сюды са спектаклямі на рускай, беларускай і польскай мове.

Сёння і заўтра а 19 гадзіне акцёры гродзенскага лялечнага тэатра прадставяць п’есу для дарослых “Пікавая дама”. У нядзелю і панядзелак ў 11 гадзін “Сонейка і снежныя чалавечкі” – спектакль для дзяцей. Абодва спектаклі будуць прадстаўлены на рускай мове.

Лукаш Леанюк, Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя