|
|
Выстава амерыканскага фатографа Джона Кунстадтэра “Беларусь у тварах“ адкрылася ў народным фотаклубе «Мінск».
Джон Кунстадтэр, амерыканскі дыпламат у адстаўцы, ужо шмат гадоў займаецца фотамастацтвам і робіць свае фотаздымкі, вандруючы па Беларусі. Героі фотавыставы - звычайныя беларусы, вяскоўцы, працаўнікі, грамадскія і культурныя дзеячы. Я паважаю і шаную кожнага беларуса, бо беларусы сапраўдная нацыя, а Беларусь, як аб’ект фатаграфавання, гэта проста мара для фотамастака, зазначае Джон Кунстадтэр.
- Я шаную гэтых людзей. Яны перадаюць бясцэнныя традыцыі сваім дзецям і ўнукам. У кантактах з беларусамі, абавязкова звяртаю ўвагу на беларускія твары. Людзі з гэтага рэгіёна, якія масава эмігрыравалі ў Амерыку пабудавалі нашую нацыю, пабудавалі нашую краіну. І мая падзяка ім нямае межаў.
У адкрыцці фотавыставы ўзялі ўдзел сябры і прыхільнікі творчасці амерыканскага фотамастака. Фотапартрэты беларусаў з розных куткоў краіны сабраныя ў выставе аўтарства Джона Кунстадтэра “Беларусь у тварах“ можна пабачыць у выставачнай залі народнага фотаклуба «Мінск» да 27-га кастрычніка.
Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя, Мінск.
Фота аўтара.