|
|
Разанаў расказаў брэстаўчанам, пра што думае Месяц
У Брэсце – “Месяц думае, Сонца разважае.” Паэт, эсэіст, перакладчык Алесь Разанаў цягам двух дзён прэзентуе сваю новую нямецкамоўную кнігу.
Гэтым разам яна стала выключэннем з ягонай творчасці, паколькі, са словаў аўтара, астатнія “плады творчасці” былі выключна на беларускай мове.
Алесь Разанаў адзначае, што кніга – здабытак не толькі для беларускай, але і нямецкай літаратуры:
- Узніклі творы, якія і для саміх немцаў былі навіною, нечаканасцю. Зараз яны аформіліся ў гэтую кнігу. Яны нешта гавораць, тое, што яшчэ нямецкая паэзія яшчэ не сказала. Яны новыя не толькі тут у Беларусі, але яны аказаліся новымі і ў нямецкай сучаснай паэзіі.
Алесь Разанаў патлумачыў, што вершы на замежнай – нямецкай мове пісаліся так жа лёгка, як і на беларускай, паколькі творца некаторы час жыў у Нямеччыне і Аўстрыі, дзе здабыў добрыя моўныя навыкі, “блізка пазнаёміўся з нямецкім словам”. Акрамя таго нямецкую мову яму давялося вывучаць у школьныя і студэнцкія гады.
Аліса Поль, Радыё Рацыя, Брэст
Фота generation.by
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя