|
|
У залі Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбыўся канцэрт беларускага паэта і барда Алеся Камоцкага. Праграма канцэртнага выступу ўжо не ўпершыню была складзеная з заявак найбольш актыўных прыхільнікаў творчасці выканаўцы.
Са сцены, як у сольным выкананні, так і ў суправаджэнні музыкаў, прагучалі песні з альбомаў "Дах", "З бацькоўскай кружэлкі" і "9". Не абыйшлося і без прэм'ерных твораў. Нягледзячы на тое, што канцэрт пад назваю "Мітусня каляровых дзён" шараговы, атмасфера вечару створаная і музыкамі, і прысутнымі слухачамі, як заўжды ўтульная і душэўная, зазначыў Алесь Камоцкі.
- Атмасфера атрымалася душэўная як заўсёды. Я думаю, что гэта будзе прагрэсаваць, нешта будзе мяняцца, нешта дасягацца, нешта робіцца, дзякуй Богу. Думаю, што ўсё будзе добра.
Алесем Камоцкім былі выкананыя песні на ўласныя вершы і вершы беларускіх паэтаў. Музычна аздобленая праграма была з дапамогай гурта ў складзе гітарыста Алега Змушка, кантрабасіста Анатоля Лабанка, скрыпачкі Алены Віслаўскай і клавішніка Аляксандра Віслаўскага, з якімі Камоцкі супрацоўнічае не ўпершыню. Наступны вялікі сольны канцэрт Алеся Камоцкага, як зазначыў сам аўтар-выканаўца, адбудзецца толькі вясной 2012 года.
Аляксей Красоўскі, Радыё Рацыя, Мінск