|
|
Дзевяць маладых беларускіх музыкаў, якіх абралі з трыццаці прэтындэнтаў у Мінску зайгралі на сцэне Бельскага дома культуры на васямнаццатым фестывалі "Бардаўская восень" (праграма фестывалю ніжэй).
Конкурная частка фестываля сёлета была не горшая – заўважае сябра журы Зміцер Вайцюшкевіч.
- Вышэй за сярэдні з майго пункту гледжання і гэта вельмі радуе. Бывалі такія правальныя конкурсы, дзе было шмат слабых выканаўцаў. Артысты якія акрамя таго што спяваюць, яны яшчэ чытаюць вершы, няхай сабе чытаюць, але яны яшчэ стараюцца нешта гаварыць перад выступам. Негледзячы на ўціск дзяржавы, на ўсе гэтыя працэсы, моладзь не цураецца мовы і як раз такі ў гэтым надзея. Тое што яны гавораць, нешта сваё спяваюць і бачыць усё па новаму, гэта абнадзейвае.
Зыходзячы са сцэны Бельскага Дома культуры канкурсанты адзначалі добрую атмасферу фестывалю “Бардаўская восень-2011”. На сцэне было камфортна – кажа ўдзельнік гурту "ТЭмпера".
- Мы трохі хваляваліся, бо ўсё ж такі мы ўдзельнікі конкурснай часткі. Гэта не наш бенефіс, гэта не наш канцэрт, адпаведна хацелася спадабацца публіцы, якая нас не ведае, і журы безумоўна. З пункту гледжання тэхнічнага ўсё задавальняе, бо ў Беларусі вельмі часта з гэтым бываюць праблемы, таму вельмі здзівіла, парадавала. Вельмі часта маленькія пляцоўкі не валодаюць патрэбнай апаратурай, чагосці ўвесь час не хапае і музыку можа быць нязручна чыста з тэхнічнага боку. А тут заўсёды прыемна.