|
|
Паліна Рэспубліка - GRAND PRIX фестывалю “Бардаўская восень 2011”
Гран-пры ўзнагароду прэзідэнта горада Беластока атрымала Паліна Рэспубліка. Узнагароду Радыё Рацыя гурт "Тэмпера". Узнагароду Радыё Беласток і Бельскага павета атрымаў Раман Абрамчук. Прыз імя "Тамаша Сулімы" ад Міхала Анемпадыстава і Змітра Вайцюшкевіча за сваю дарогу ў мастацтве ўрачаны Паўлу Сілівончыку.
Гран-пры фестываля “Бардаўская восень 2011” атрымала Рэспубліка Паліна або Паліна Паланейчык. Дзяўчына вучыцца ў Акадэміі мастацтваў і ў пэўны час пачала пісаць свае песні. На конкурсны адбор яна трапіла фактычна ў апошні момант, але здолела трапіць у лік тых, хто прыехаў у Бельск Падляшскі. Пасля атрымання галоўнай узнагароды Паліна не хавае сваіх эмоцый:
- Гэта так нечакана, я вельмі шчаслівая!
Як адзначае сябра журы Міхал Анемпадыстаў, Паліна захапіла сваім прафесіяналізмам, а таму рашэнне адносна таго, хто атрымае Гран-пры фестываля і прыз ад Прэзідэнта горада Беласток, было прынята адзінагалосна:
- Яна найбольш прафесійна выступіла, іншым удзельнікам часам не хапала проста такіх прафесійных навыкаў, напрыклад манеры трымацца, весці размову, ўтрымліваць увагу, эмацыйнага акцэнтавання. На гэтым агульным фоне дастаткова цікавыя і высокія, што вылучалася зробленнасцю, гэта было добра зроблена.
Другое месца і грашовы прыз ад Радыё Рацыя атрымаў гурт “Тэмпера”. Трэцяе месца і прыз ад Радыё Беласток – запіс у студыі – трапіў Раману Абрамчуку.