|
|
Прэзентацыя кнігі «Вобраз сакольскай вёскі паловы ХІХ ст.»
“Вобраз сакольскай вёскі паловы ХІХ стагоддзя ў рукапісе Адама Буцкевіча” – кнігу пад такім загалоўкам прэзентавалі ў бібліятэцы ў Саколцы.
Адам Буцкевіч быў шляхціцам, які жыў у маёнтку каля Бабікаў на сённяшняй польска-беларускай мяжы. Як адзначае адзін з рэдактараў кніжкі Андрэй Гарбуз, Буцкевіч у сваім рукапісе апісаў цяжкае жыццё прыгоннага сяляніна.
- Тут жыў такі шляхціц, які апісваў жыццё нашай вёскі. Гэта нас заінтэрэсавала і мы пачалі шукаць, дзе знаходзіцца гэты рукапіс. мы яго знайшлі ў бібліятэцы ў Кракаве. ён пісаў пра штодзённае жыццё вяскоўцаў. больш я не памятаю каб хто пісаў у ХІХ стагоддзі пра мужыкоў. гэта адзіная інфармацыя, якію мы маем пра той перыяд.
Кніжка складваецца з трох частак. Апошні раздзел кніжкі прыбліжае гісторыю сялян ХІХ стагоддзя, перш за ўсё перад адменай прыгоннага права. Буцкевіч апісваў штодзённае жыццё і матэрыяльную культуру беларускага насельніцтва. Прэзентацыя кнігі адбудзецца таксама ў пятніцу 21 кастрычніка ў Крынках у 17 гадзін у гмінным асяродку культуры. А ў бліжэйшую нядзелю рэдактары будуць прэзентаваць кнігу ў Бабіках.