Планы Свабоднага тэатру

Пра дзейнасць і планы Свабоднага тэатру з рэжысёрам Уладзімірам Шчэрбанем Гутарыць Зміцер Косьцін.


Нягледзячы на тое, што тэатр шмат гастралюе, па-ранейшаму самыя важныя выступы менавіта перад беларускай публікай, кажа рэжысёр Свабоднага тэатра Уладзімір Шчэрбань.

- Нягледзячы на пэўную рызыку, зусім нядаўна мы паказвалі нашу апошнюю прэм’еру пад назвай “Мінск-2011”, якая цалкам прысвечана падзеям, якія адбываюцца яшчэ ў гэтым годзе. Мы ведаем, тое што мы робі, гэта слушна, гэта добра. Таксама верым у тое, што ўсе гэтыя перашкоды хутка пройдуць. Спадзяемся на гэта.

Свабодны тэатр не ўпершыню выступае ў межах Тэатральных Канфрантацый, і менавіта гэты тэатр дае іншае прадстаўленне пра тэатр у Беларусі, кажа адзін з арганізатараў фестывалю Гжэгаж Рыска.

- Польша мае вялікую традыцыю такога тэтра. У гадах 70-80-х існавалі групы, якія стваралі спектаклі па-за рэпертурнага зместу. Будем працягваць назіраць гэтую традыцыю з увагі на Усход, бо польскі тэатр сёння знаходзіцца пад вялікім уплывам заходняга тэтра, перадусім нямецкага.

Цягам Тэатральных Канфрантацый люблінскай публіцы прадставяць сваё майстэрства таксама тэатры з Украіны, Грузіі, Расіі. Фестываль будзе трываць да 23 кастрычніка.

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя