Свабодны тэатр на фестывалі ў Любліне

Свабодны тэатр на фестывалі ў Любліне


Свабодны тэатр прадстаўляе свае спектаклі люблінскай публіцы ў межах 16-га фестывалю Тэатральныя Канфрантацыі. Пасля 19 снежня тэатр вымушаны працаваць за мяжой.

У сваіх спектаклях тэатр традыцыйна ўздымае праблемы, якія хвалююць грамадства. І як раз мастацкі пераказ палітычных, сацыяльных ды грамадскіх пытанняў здольны ўплываць на гледача, лічыць стваральнік Свабоднага тэатра Мікалай Халезін.

- Любая тэма, якая ідзе для грамадскай дыскусіі, калі яна змешчана ў поле журналістыкі, набывае адну сілу. Калі яна пераносіцца ў сферу мастацтва, яна мае значна большую моц, таму што закранае шырэйшую прастору для грамадскай дыскусіі. І надае яму большую значнасць. Такую тэму ў журналістыцы чуць і бачыць гатовы, а ў мастацтве – незаўсёды. Гэта прыцягвае ўвагу і выклікае давер да аўтара, бо калі ён выбраў гэту тэму для твора мастацтва, то яна больш важная, чым іншыя. І таму сёння, на шчасце, так прыслухоўваюцца ў свеце да людзей мастацтва з Беларусі.

Пасля падзей 19-га снежня частка актораў з’ехала па-за межы Беларусі, дзе ім пагражаў пераслед. Акрамя шматлікіх гастроляў у многіх краінах свету акторы Свабоднага тэатра арганізоўваюць Міжнародную акторскую салідарнасць з беларускімі палітвязнямі, да якой далучылівя вядомыя сусветныя акторы кіно і тэатру.

Фота
  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя