|
|
Яўген Барышнікаў, які ў мінулым годзе атрымаў Гран-пры фестываля, у гэтым годзе выйходзіць на сцэну ў якасці запрошанага госця.
Як кажа сам пра сябе музыка, ён не сапсаваны музычнай адукацыяй, але гэта не замінае яму граць акрамя гітары, на дудзе і перкусіі ў некалькіх калектывах фолькавай накіраванасці.
На сёлетняй „Бардаўскай восені” Яўген Барышнікаў прадстаўляе як новыя, так і старыя песні. Бельск Падляшскі на працягу года ён наведаў некалькі разоў:
- Мы прыязджалі па запрашэнні Дарафея Фіёніка на фестывалі, якія ён робіць тут. Двойчы былі, пазнаёміліся з людзьмі добрымі і таму для мяне цяпер прыязжаць у Бельск - гэта прыязджаць да сяброў.