|
|
Вайцюшкевіч: Тое, што сказаў Міхалок, у галаве кожнага беларуса
“Тое, што сказаў Сяргей Міхалок, яно ў галаве кожнага беларуса”, – так вядомы выканаўца Зміцер Вайцюшкевіч, госць “Бардаўскай восені 2011” пракаментаваў сітуацыю вакол лідара гурта “Ляпіс Трубецкой” Сяргея Міхалка.
Нагадаем, музыкам зацікавілася беларуская пракуратура і праводзіць праверку яго выказванняў у расійскіх сродках масавай інфармацыі адносна Аляксандра Лукашэнкі.
- Напрыклад, Вольскі і Вайцюшкевіч гэта выказваюць у іранічнай форме, артыстычнымі метадамі, а Міхалок можа дазволіць сабе раскош. Мы жывем у часе, дзе ёсць рэчы глабальныя і нашыя такія асабістыя. У параўнанні з гэтымі глабальнымі, нашыя асабістыя - дробязь. І вось як бы ў параўнанні з глабальным крыўда Міхалка на персону прэзідэнта нічога не вартаяў.
Сказаў Зміцер Вайцюшкевіч – госць фестывалю “Бардаўская восень”, які сёння а 15 гадзіне зайграе ў фестывальным канцэрце ў Беластоцкім лялячным тэатры. Трансляцыя гэтага канцэрту адбудзецца на хвалях нашага радыё.
Улад Грынеўскі, Радыё Рацыя.