|
|
Інтэрвію з дырэктаркай Музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаідай Кучар.
У Музэі Вілянаўскага палацу ў Варшаве адбываецца выстава “Палянэзы на вяртаньне” са збораў Музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі. На выставе, прысьвечанай Міхалу Клефасу Агінскаму, выстаўленыя матэрыялы зь яго архіву: ноты, ліставаньне, партрэты кампазытара, яго сям’і й знаёмых.
Яшчэ пару год таму гэтыя экспанаты беларусы й палякі маглі пабачыць толькі ў Расеі. Дзякуючы руплівай працы дырэктаркі Музэю гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі Зінаіды Кучар каля 6000 лістоў з архіву Агінскага вярнуліся на Беларусь.
Пра гісторыю вяртаньня архіву й спадчыну Агінскага спадарыня Кучар распавяла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу.