|
|
Рок-фэстываль у Горадні.
У Гарадзенскай абласной філярмоніі прайшоў традыцыйны рок-фэстываль “Тры шрубы”, у якім прынялі ўдзел каманды зь Берасьця, Горадні, Ліды, Менску, Масквы й Украны. Імпрэза адбывалася на дзьвюх сцэнічных пляцоўках, што стварала дадатковыя магчымасьці аматарам рок-музыкі атрымаць асалоду й патанчыць. На фэстывалі пабываў наш калега з Горадні Вацлаў Галімскі.