У Гомелі павіншавалі Ніла Гілевіча з 80-годдзем

У Гомелі павіншавалі Ніла Гілевіча з 80-годдзем


Паланез Агінскага і больш за 20 віншавальных паштовак - такі падарунак зрабілі гамельчукі народнаму паэту Беларусі Нілу Гілевічу.

Моладзь абласнога цэнтра сабралася ў будынку бібліятэкі Я. Коласа, каб павіншаваць паэта з 80-годдзем. На мерапрыемстве прысутнічалі Анатоль Бароўскі, Ніна Шклярава і Зміцер Паўлавец, якія асабіста ведалі Ніла Гілевіча. Як распавёў сябра Гомельскай філіі ТБМ Яўген Якавенка, удзельнікі творчай сустрэчы па гучнай сувязі павіншавалі Ніла Гілевіча з юбілеем.

У вітальным слове Ніл Гілевіч зазначыў, што яму вельмі прыемна пачуць віншаванні ад гамельчукоў. Паэт з прыемнасцю ўзгадаў, што ў 1993 годзе 73% першых класаў у Гомелі былі беларускамоўнымі. На той момант гэта быў лепшы паказнік па краіне.

Ніл Гілевіч – народны паэт Беларусі, аўтар шматлікіх кніг паэзіі, кніг па літаратуразнаўству і фалькларыстыцы. Перавёў на беларускую мову творы звыш 400 славянскіх паэтаў і пісьменнікаў.

Цалкам матэрыял слухайце ў стужцы.

Фота
  • Фота 1/3
  • Фота 2/3
  • Фота 3/3

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя