“Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца..."

Бібліятэкар

Польскае радыё для замежжа, Беларуская служба
19.10.2010




У Менску выйшла з друку доўгачаканая кніга, прысьвечаная 80-годзьдзю з дня нараджэньня й 50-годзьдзю сьвятарства айца Аляксандра Надсана, беларускага грэка-каталіцкага сьвятара, апостальскага візытатара беларусаў-каталікоў замежжа.

Айцец Аляксандар Надсан ужо больш за паўстагодзьдзя пражывае ў эміграцыі, у Лёндане, зьяўляецца заснавальнікам і кіраўніком Бібліятэкі імя Францішка Скарыны, напісаў больш за 250 навуковых публікацый і кніг па гісторыі Беларусі й госторыі беларускага хрысьціянства, а таксама расчытаў ды ўвёў у навуковы ўжытак Аль-Кітабы беларускіх татараў. І адначасна гэта вельмі сьціплы чалавек, які неахвотна гаворыць пра свае заслугі. Але ідэя адзначыць яго жыцьцё й творчасьць адмысловай працай узьнікла даволі даўно, – распавядае доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая, навуковы рэдактар кнігі пад назовам “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца: Зборнік артыкулаў па беларусістыцы й багаслоўі ў гонар 80-годзьдзя з дня нараджэньня і 50-годзьдзя сьвятарства айца Аляксандра Надсана”.

(Слухай далучаны файл)

Прэзэнтацыі кніжкі, прысьвечанай айцу Аляксандру Надсану, пройдуць 20.10 у Вільні (ЭГУ, 13.00), у Менску 21.10 (Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН, 17.00) ды ў Лёндане 11.12 (Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі, 16.00). Ва ўсіх прэзэнтацыях возьме ўдзел сам А. Надсан.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя Фота Information Centre "StudAlliance"