20 гадоў Згуртавання беларусаў сьвету Бацькаўшчына

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Зміцер Косцін
18.10.2010


Больш за сто арганізацыяў з 25 краінаў аб’ядноўвае Згуртаванне беларусаў сьвету Бацькаўшчына, якое ўжо 20 гадоў каардынуе сувязь беларусаў замежжа з метраполіяй. Намаганнямі беларускай інтэлігенцыі ў 1990 годзе паўстала згуртаванне беларусаў сьвету і як заўважае адзін з заснавальнікаў, акадэмік Радзім Гарэцкі – арганізацыя стала адказам на чаканні зьменаў у канца васьмідзесятых – пачатку дзевяностых гадоў.

22 кастрычніка урачыстым паседжаннем Малой Рады Згуртавання беларусаў сьвету сябры арганізацыі адсьвяткуюць 20 годзьдзе яе заснавання. Акрамя таго 26 лістапада згуртаванне правядзе вечарыну, якая будзе прысвячацца юбілею арганізацыі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя