«Бацькаўшчына» атрымала прэмію ім. Міколы Ганька

«Бацькаўшчына» атрымала прэмію ім. Міколы Ганька


За руплівую працу па кансалідацыі беларусаў замежжа і папулярызацыі беларускай культуры ў Беларусі і за яе межамі Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» было ўганараванае прэміяй імя Міколы Ганька.

Урачыстае ўручэнне адбылося падчас мінулага пасяджэння ўправы «Бацькаўшчыны». Уручыў прэмію вядомы навуковец Ягор Фядзюшын па даручэнні яе заснавальніцы – Марыі Ганько – дзяячкі беларускай дыяспары ў Канадзе. «Атрыманне прэміі дае веру ў тое, што «Бацькаўшчына» на правільным шляху і надае моцаў рушыць далей», - зазначыла прадстаўніца згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», Таццяна Печанко:

- Нам было сапраўды, вельмі шчыра, прыемна і крыху нечакана атрымаць гэтую прэмію. Для нас гэта як знак прызнання таго, што робіць «Бацькаўшчына», як знак таго, што абраны намі шлях - правільны.

Прэмія была заснавана Марыяй Ганько ў 2009 годзе, ў гонар свайго мужа, выдатнага дзеяча беларускай эміграцыі, Міколы Ганька. У папярэднія гады прэміяй імя Міколы Ганька ўганароўваліся Вольга Іпатава і Віялета Кавалёва за вялікую асветніцкую працу і прапаганду дасягненняў беларускай эміграцыі ў Канадзе.

Фота

Фота: Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

  • Фота 1/4
  • Фота 2/4
  • Фота 3/4
  • Фота 4/4

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя