Фотавыстаўка «Шматкультурнасць у Беластоку»

Фотавыстаўка «Шматкультурнасць у Беластоку»


«Шматкультурнасць у Беластоку» - фотавыставу пад такім загалоўкам можна глядзець ў Беластоцкім асяродку культуры. Свае працы прэзентуюць тут Віктар Волкаў, Славамір Раманюк, Рышард Зенцкоўскі і Марэк Далецкі.

«Фатаграфіі прадстаўляюць свет пабудаваны на добрасуседскіх адносінах між людзьмі розных веравызнанняў ці нацыянальнасцей», - кажа арганізатар беластоцкага фэстывалю, Войцех Баклага:

- Тут прадстаўлены розныя моманты рэлігійнага жыцця, прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, прафесій, рознага грамадскага паходжання. Разнастайнасць і шматкультурнасць тут перасякаюцца на розных узроўнях.

У чацвер у рамках фестываля «Іншае вымярэнне» перад беластоцкай публікай выступісь гурт «Drum Ecstasy». У пятніцу ў клубе Фама пройдуць дэбаты па тэме «Шматкультурнасць Падляшша - багацтва ці баласт». Фэстываль «Іншае вымярэнне» працягнецца да нядзелі.

Фота
  • Фота 1/5
  • Фота 2/5
  • Фота 3/5
  • Фота 4/5
  • Фота 5/5

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя