|
|
Круглы стол па творчасці Элізы Ажэшкі праходзіць ў Гродне
“Эліза Ажэшка ў эстэтычнай прасторы сучаснасці” - круглы стол пад такім назовам пачаў сваю працу ў Гродне.
Вядучыя знаўцы творчасці выдатнай пісьменніцы з мясцовага Купалаўскага, Беларускага дзяржаўнага ды Беластоцкага універсітэтаў падчас шырокай дыскусіі мусяць вызначыць тыповасць і адметнасць асобы Ажэшкі для Гродзеншчыны і яе ўплыў на літаратуру. Гаспадыня круглага стала, доктар філалогіі Святлана Мусіенка лічыць, што Эліза Ажэшка арганічна знітаваная з беларускай зямлёй.
- Яна заставіла пасля сябе вось гэты эстэтычны дух, дух прыгажосці, дух велічнасці чалавека, асобы, да якога б класу, да якога б часу, да якога б народу ён не належаў. Мне здаецца, што гэта не ўдаецца кожнаму пісьменніку. Гэта ўласна кажучы і ёсць асноўны прынцып творчасці Элізы Ажэшка.
Руплівасцю доктара філалогіі Святланы Мусіенкі быў падрыхтаваны тэматычны сборнік прысвечаны гэтай тэматыцы. Ён, паводле яе ўкладальніцы, ляжа ў падваліны новага яшчэ для беларускай літаратуры напрамку – ажэшказнаўства.