«Вераснёвым днём у рэўню» ў Залессі


У вёсцы Залессе, што ў Кобрынскім раёне, адбыўся этнаграфічны канцэрт пад назвай «Вераснёвым днём у рэўню».

Вулічнаму карагоду выканаўцаў з Палесся ды Падляшша прыглядаліся мясцовыя жыхары, а таксама госці з навакольных вёсак. Па словах арганізатаркі мерапрыемства, памочніка каардынатара праекта «Вёска, якая не павінна загінуць» Ларысы Быцко, імпрэза арганізуецца дзеля мясцовых людзей, але таксама дзякуючы ім:

- Мы выбіраем вёску для таго, каб праводзіць такую сацыяльную рэабілітацыю пажылых людзей у знікаючых вёсках. Яны дажываюць там свой век, а мы робім намаганні для таго, каб яны адчувалі сваю запатрабаванасць – гэта галоўная мэта. Каб людзі узбудзілі сваю генетычную памяць, успомнілі сваю маладосць.

На адмыслова падрыхтаванай пляцоўцы на адкрытым паветры выступілі між іншым калектывы «Хмелеўскія валацугі» і «Дараносіца» з вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна, сёстры Лук'яновічы з Леснікаў, «Ліцвінянка» з Батчы, фальклорны калектыў з вёскі Тэўлі ды госці з Падляшша – студзіводская «Жэмэрва». Арганізатарам канцэрта выступілі Грамадскае аб'яднанне аматараў рэгіёну «Белавежская пушча» і Брэстчыны «Тур» ды Аддзел культуры Кобрынскага райвыканкаму.

Фота

сёстры Лук'яновічы і Ларыса Быцко

  • Фота 1/8
  • Фота 2/8
  • Фота 3/8
  • Фота 4/8
  • Фота 5/8
  • Фота 6/8
  • Фота 7/8
  • Фота 8/8

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя