|
|
40 гадоў мастацкай працы святкуе тэнар Міхал Скепка, ураджэнец вёскі Семяноўка, оперны спявак найбольшых тэатраў і сцэн свету.
Падводзячы вынікі пражытых гадоў музык зазначыў, што адчувае сябе шчаслівым і задаволеным з таго, што зрабіў за гэтыя гады.
- Вельмі хацеў у Варшаве спяваць, гэта была мая вялікая мара. Кожны спявак аб гэтым марыць, таму што гэта першая сцэна ў Польшчы, і не толькі, нават можна сказаць адна з найважнейшых сусветных сцэн. Наш тэатр, я думаю, самы прыгожы тэатр, так што мая мара здзейснілася.
Юбілейны канцэрт Міхала Скепкі прайшоў у Гайнаўцы. Выбар месца невыпадковы - спявак вярнуўся на малую бацькаўшчыну. У канцэрце прынялі ўдзел аркестр і салісты Гродзенскай капэлы.