|
|
Выйшаў з друку чарговы сёмы сёлетні нумар часопіса «Arche». Нумар тэматычны і цалкам прысвечаны такой сацыяльнай, культурнай і рэлігійнай з’яве, як святы.
Укладальнікам нумара выступіў старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Зміцер Крывашей, а рэдактар нумара – гісторык Алесь Пашкевіч.
- Тэма нумару - гэта традыцыі святкавання ў Беларусі. Разглядаюцца самыя розныя аспекты. Традыцыйныя святкаванні ў традыцыйнай вясковай супольнасці, гісторыя святкаванняў у вёсках, мястэчках, у гарадах, сярод этычных і рэлігійных супольнасцяў. Таксама разглядаецца сучасны момант, што цяпер уяўляе сабой святкаванне афіцыйнае, неафіцыйнае і якія стаўленні да нацыянальных святаў.
Сярод аўтараў нумару - гісторыкі, этнографы, філосафы. Сярод іх даследчыкі Наталля Сліж, Вольга Сабалеўская, Вольга Бабко, Ян Шумскі, Таццяна Кухаронак, Таццяна Валодзіна і іншыя. Беластоцкі гісторык Алег Латышонак напісаў для нумара артыкул пра святы Беларускай Народнай Рэспублікі.