На шведскай мове выйшла аповесць "Плошча"

На шведскай мове выйшла аповесць "Плошча"


У шведскім выдавецтве Ramus выйшла аповесць беларускага празаіка Барыса Пятровіча "Плошча. Гісторыя аднаго каханьня".  

Пераклад на шведскую мову ажыццявіў Дзмітрый Плакс. Барыс Пятровіч паведаміў, што прэзентацыя кнігі адбудзецца на Гётэборгскім кніжным кірмашы, які адбудзецца 22-25 верасня:

- Кніжка выйшла ў выдавецтве Ramus. У тым жа выдавецтве? дзе некалькі гадоў таму, выйшла мая першая кніжка “Фрэскі”. Выдавец Пэр Бёргстран, а пераклаў кніжку на шведскую мову вядомы перакладчык Дзмітрый Плакс. Гэта мая аповесць “Плошча”, якая некалькі гадоў таму выйшла ў Беларусі. Я думаю, што чытачы ведаюць, што падзеі ў гэтай кнізе прысвечаны таму, што адбылося ў 2006 годзе ў Мінску пасля выбараў прэзідэнта.

Неўзабаве чакаецца выхад яшчэ некалькіх беларускіх кніг па-шведску: “Малой падарожнай кніжкі па Горадзе Сонца” Артура Клінава, зборніка паэзіі Андрэя Хадановіча, а таксама анталогіі сучаснай беларускай літаратуры ў шведскіх перакладах “Беларусь – літаратурнае падарожжа”, прысвечанай 10-годдзю Дзён шведскай культуры ў Беларусі.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя