![]() |
![]() |
Польскае радыё для замежжа, Беларуская служба
14.10.2010
У Менску й Горадні адбылася прэзэнтацыя перакладу на беларускую мову кнігі „Правек ды іншыя часы” аўтаркі Вольгі Такарчук. Гэта сучасная польская пісьменьніца, адна з найважнейшых постацяў у сучаснай эўрапейскай раманістыцы.
Раман „Правек ды іншыя часы” – гэта міталягічнае апавяданьне пра жыцьцё й час, поўнае сымболікі й магіі. У ім няма супэрхуткай акцыі ці надзвычайных здарэньняў. Гэта гісторыя маленькай вёскі, да якой „вялікая гісторыя” трапляе толькі як рэха далёкіх падзей. Знаёмства зь мясцовасьцю Правек пачынаецца напярэдадні Першай сусьветнай вайны, а заканчваецца праз 70 гадоў. Лёсы вёскі паказаныя пры дапамозе эпізодаў з жыцьця яе жыхароў.
У далучаным файле размова з перакладчыцай кнігі на беларускую мову Марынай Шодай.