|
|
Даваенная проза Віцьбіча выйшла ў кніжным фармаце
Літаратурныя творы Юркі Віцьбіча працягваюць вяртацца на радзіму. У кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшаў зборнік даваеннай прозы піьменніка, які быў вымушаны эміграваць пасля вайны ў ЗША.
Кардынатар выдання Наталля Гардзіенка паведаміла, што многія з твораў, якія патрапілі ў кнігу, не выходзілі ў Беларусі ў кніжным фармаце.
- Гэты зборнік называецца “Лшоно Габоо Бійрушалайм. Даваенная проза”. У яго мы ўключылі найлепшыя і найбольш характэрныя творы з даваеннай творчасці Юркі Віцьбіча. Тыя аповесці, якія ён сам даволі высока ацэньваў. У часопісным варыянце нешта з гэтага перавыдавалася, але ў кніжным варыянце ў сучаснай Беларусі гэтыя творы яшчэ не выдаваліся.
Акрамя чыста літаратурных твораў у кнігу ўключаны ўспаміны пісьменніка пра літаб’яднанне «Узвышша», ліставанне з Антонам Адамовічам, некаторыя іншыя матэрыялы. Кніга сталася 19-й па ліку ў сэрыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны”.