Беларускія музыкі заспяваюць песні Качмарскага

Беларускія музыкі заспяваюць песні Качмарскага


Яцэк Качмарскі загучыць па-беларуску. Тэксты ў перакладзе Андрэя Хадановіча выканаюць тры беларускія барды – Андрэй Мельнікаў, Зміцер Вайцюшкевіч і Віктар Шалкевіч.

Ініцыятыва сыходзіла ад Генрыка Літвіна, былога амбасадара Польшчы ў Беларусі – кажа Віктар Шалкевіч, які адзначае важнасць творчасці польскага музыкі часоў “Салідарнасці”:

- Ён нейкім чынам быў зязюляй, якая будзіла польскае грамадства ў 80-я, 90-я гады. Мне здаецца, што публіка можа быць не надта разбіралася ў яго фразеалагічных падрабязнасцях. Проста было важнае, што ёсць такі адзін чалавек, які робіць нешта супраць, які адначасова будуе новых людзей і змагаецца з палітычнай сістэмай у Польшчы, з яе тагачасным кіраўніком Ярузэльскім.

Пакуль беларускія барды выбіраюць песні. Мяркуецца, што кожны з выканаўцаў заспявае роўную колькасць твораў. Тэрмін з’яўлення праекту пакуль невядомы.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя