|
|
Беларусь і Польшча аб’яднаюць калекцыі Радзівілаў
Пра сумесны праект распавядае намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.
- Мы вяртаемся да старой нашай ідэі-прапановы, але вельмі актуальнай сёння, паколькі ў канцы года адкрываецца, пасля рэстаўрацыі, палац у Нясвіжы, - аб арганізацыі сумеснай выстаўкі з калекцыі твораў Радзівілаў. Думаю, што гэта была б вельмі знакавая падзея і для Польшчы, і для Беларусі.
Паводле Тадэвуша Стружэцкага, выстава ўпершыню злучыць партрэты Радзівілаў пад адным дахам, якія зараз знаходзяцца ў калекцыях і музеях Польшчы і Беларусі.
Фота nv-online.info