“Твары вядомыя і невядомыя” у Бельскім доме культуры

“Твары вядомыя і невядомыя” у Бельскім доме культуры


Андрэй Сальнікаў, філосаф і паэт, стаў чарговым госцем сустрэчы з цыкла “Твары вядомыя і невядомыя”, арганізаванай Бельскім домам культуры.

Такія сустрэчы, па словах дырэктара Сяргея Лукашука, – спроба наблізіць да жыхароў горада творцаў, звязаных з Бельскам:

- Справа датычыць асобаў, якія нарадзіліся ў Бельску, ці яго ваколіцах. Прафесара, паэты, пра якіх вельмі часта мала чаго ведаюць. Таму мы арганізуем з імі такія сустрэчы. Запрашаем на іх моладзь, каб яна даведалася пра нашую гісторыю, людзей, якія нешта зрабілі для Бельска. Напрыклад, Андрэй Сальнікаў, мала вядомая асоба. Вучыўся недзе там у Польшчы, там працаваў як філосаф. Пасля вярнуўся назад у Бельск і пачаў пісаць.

Андрэй Сальнікаў, выпускнік Бельскага беларускага ліцэя, Люблінскага універсітэта імя Марыі Складоўскай-Кюры, выкладчык філасофіі ва ўніверсітэце Жэшава, у палове 90-х гадоў мінулага стагоддзя вярнуўся ў Бельск і заняўся паэтычнай творчасцю. З друку выйшаў зборнік вершаў Андрэя Сальнікава “Птушадрэва”. Чарговая сустрэча з паэтам адбудзецца ў лістападзе, тады прагучаць яго вершы па-беларуску.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя