|
|
Фільм Юркі Каліны адзначаны на кінафестывалі "Magnificat"
Фільм тэлерэпарцёра з аддзялення Польскага тэлебачання ў Беластоку Юркі Каліны «Місія» атрымаў узнагароду на міжнародным, каталіцкім Фестывалі фільмаў і хрысціянскіх праграмаў «Магніфікат» за прафесійнае асвятленне праблемаў місійнай дзейнасці польскіх манахаў у Грузіі.
Па словах аўтара фільму, ён захапіўся ахвярнай працай манахаў, асабліва аднаго вельмі маладога манаха, які незважаючы на свой узрост аддана займаецца харытатыўнай працай.
- Гэты фільм я здымаў у Грузіі, у асяроддзі камільянцаў, якія вядуць там сваю місію менавіта сярод грузінаў. І прычым мэта іх дзейнасці – не наварачванне праваслаўных грузінаў на рыма-каталіцкую веру, а перш за ўсё – праца з хворымі дзяцьмі, людзьмі, якія не маюць за што жыць. Фестываль мае ўжо сваю традыцыю. Ужо сёмы раз ён ладзіцца. Я сам даслаў фільм туды. Яго адабралі ў адборачным туры. Была канкурэнцыя – там было многа фільмаў, але адабралі яго і я атрымаў нейкую ўзнагарод. Задаволены з гэтага.
Дакументальныя фільмы Юркі Каліны: «Апошні дыктатар Еўропы», « Партызанцкая школа» і «Чарнобыльцы» атрымалі некалькі ўзнагародаў на міжнародных конкурсах і кінафестывалях.