![]() |
![]() |
Беларускае Радыё Рацыя, Аляксей Красоўскі
15.10.2010
У якасці гасцей сёлетняга фестывалю выступяць пераможцы конкурснай праграмы "Бардаўскай восені 2009" – гурт "Релікт" з Мінска.
Аб тым як рыхтуюцца леташнія лаўрэаты прэзентаваць сваю творчасць у гэтым годзе, расказваюць бубнач гурта Аляксандр Дземідзенка і фронтмен "Рэлікта" Уладзімір Казлоў.
Уладзімір Казлоў: У гэтым годзе вельмі прыемная восень нас сустрэла і мы гуртом "Рэлікт" у складзе чатырох чалавек ізноў паедзем у гэтае прыемнае месца ў Польшчы. Для мяне гэта вельмі цікавая сустрэча з новымі людзьмі, удзельнікамі, якія будуць іграць у гэтым годзе і сябрамі, з якімі мы пазнаёміліся ў прошлым годзе на "Бардаўскай восені".
Аляксандр Дземідзенка: Вельмі чакаем гэтага фестывалю і вельмі добра рыхтуемся да яго. Мы нават зараз пішам невялікую сваю складанку ў акустычным варыянце тых музычных кампазіцый, якія мы звычайна выконваем. Людзі пытаюцца, а ці можна вас пачуць у такім менавіта варыянце – вось для такіх людзей і робім кружэлку...
Пачуць акустычную праграму лаўрэатаў мінулага году, гурта "Рэлікт" у рамках фестывалю "Бардаўская восень 2010" можна 23 кастрычніка ў Бельскім доме культуры ў Бельску-Падляшскім (Польшча).
Усю гутарку Аляксея Красоўскага з удзельнікамі гурта "Рэлікт" слухайце ў прыкладзеным аўдыёфайле.