|
|
Прэзентацыя кніжак Казімера Сваяка і Вінцука Адважнага
Гродзенцы змогуць пазнаёміцца з дзвюма кніжкамі-зборнікамі, што пабачылі свет у серыі “Беларускі кнігазбор” Казімера Сваяка ды Вінцука Адважнага.
Творчасць гэтых беларускіх святароў уклала ў асобных выданнях Ірына Багдановіч – даследчыца перыяду 20-30 гадоў мінулага стагоддзя.
“Значнасць гэтых святароў у беларускай літаратуры вялікая, але адкрываць іх даводзіцца толькі праз стагоддзе”, - прызнае гродзенская паэтка Данута Бічэль:
- Яны былі вельмі блізкія да народу, яны ўсё-такі працавалі доўгі час у вёсках, у такіх вёсках, дзе размаўлялі на беларускай мове. Ад гэтага паклікання, ад святарскага, яны ішлі і яны бачылі, што беларуская мова, што народ беларускі вельмі прыгнечаны другімі народамі і з права, і з леваю. Ім хацелася праўды і таму яны хацелі дадаткова рэалізаваць сябе, як майстры слова.
Першая прэзентацыя ў Гродне арганізавана Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіяй Маці Божай Фацімскай. У капліцу, дзе пройдзе мерапрыемства, запрошаны і стрыечны ўнук Казіміра Сваяка Юры Ёдзік – святар Гродзенскай катэдры. Прэзэнтацыя кніжак пройдзе ў капліцы па вуліцы Курчатава, а палове дванаццатай 18-га верасня, уваход вольны.