|
|
У Беластоку - пра беларускія культурніцкія праекты
Выстава “Прэс-фота Беларусь-2011”, апошнія мастацкія фільмы вытворчасці “Беларусьфільм”: “Волкі” Аляксандр Колбышава, “Масакра” Андрэя Кудзіненкі, выступленне гурта “Батанік-Проджэкт”. Беларускія культурніцкія праекты паказаны ў рамках імпрэзы “А ты старык куды” ў Беластоку.
Паводле арганізатараў праекту – прапанаваць неадназначнасць беларускай культуры польскаму гледачу – галоўная мэта, кажа адна з арганізатараў Ілона Карпюк.
- Удалося пасля перапынку наладзіць чарговую сустрэчу з прадстаўнікамі беларускага мастацтва. Беларускія творцы звяртаюцца да розных тэмаў, аб гэтым сведчыць і фільм Кудзіненкі “Масакра”. Гэта пытанні адносінаў да розных гістарычных падзеяў. А таксама мы бачым, што ў Беларусі адбываюцца мастацкія эксперыменты. І мы сваімі сустрэчамі паказваем – што Беларусь бывае рознай.
Праект “А ты старык куды” рэалізаваны ў Беластоку ўжо трэцці раз. Пасля невялікага перапынку арганізатары працягнулі знаёмства беластачан з беларускай культурай.
На здымку: з фільму "Масакра".