Пераклад Купера на беларускую мову – конкурс ад «Дзедзіча»

Пераклад Купера на беларускую мову – конкурс ад «Дзедзіча»


Брэсцкіх аматараў перакладу і ўсіх жадаючых перакласці на беларускую мову ўрывак з апавядання Джеймса Фанімора Купера «Апошні з магіканаў» і атрымаць памятны сюрпрыз, запрашае «Дзедзіч», які абвясціў да 25 верасня конкурс на лепшы пераклад замежнай класікі на беларускую мову.

Актывістка Таццяна Гендзель кажа, што гэта адна з найцікавейшых прапаноў:

- Цікава гэта тым, што сапраўды адразу такое не робіцца і гэта ўпершыню. Ідэя ўзнікла спантанна, то ажно гэта зацікавіць моладзь. Пераможцам стане той, у каго будзе больш прыгожы, больш метафарны, цікавы пераклад.

Ацэньваць працы будзе журы конкурсу ў складзе лінгвістаў з 25 па 29 верасня, вядомым вынік стане ўжо 30 верасня. Азнаёміцца з прапанаваным урыўкам магчыма на сайце арганізацыі, там жа змешчаны адрасы, куды трэба высылаць перакладзены тэкст, а таксама ўмовы конкурсу.

Фота simandan.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя