|
|
Храмы Брэстчыны - на карцінах брэсцкіх мастакоў
Каля 40 выяваў святыняў Брэстчыны прадстаўлены ў брэсцкім музеі выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў. Выстава “Храмы Брэстчыны” адкрылася ў рамках міжнароднай акцыі “Дні еўрапейскай спадчыны”, якая ў гэтым годзе праходзіць пад дэвізам "Спадчына і Рэлігія".
Як адзначае старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання Беларускі саюз мастакоў Мікалай Грушчанкоў, тэма храмаў адная з любімых тэмаў мастакоў Брэстчыны:
- Гэта толькі часта прац нашых мастакоў. У нашых мастакоў шмат прац на гэтую тэму. Я вось назіраў у жыцці: калі прыязджаюць на плэнер, і толькі мастакі пабачуць касцёл ці царкву, яны адразу пачынаюць маляваць. Бо гэта прыгожа і мастакі будуць заўжды пісаць нашыя храмы.
На выставе “Храмы Брэстчыны” прадстаўлены як экспанаты брэсцкіх музеяў, так і макеты Брэсцкага палітэхнічнага каледжу.
Выстава з’яўляецца працягам першага абласнога конкурсу і выставы самадзейных мастакоў "Храмы Брэстчыны", арганізаванага Брэсцкім абласным грамадска-культурным цэнтрам. Аднак у адрозненні ад мінулай выставы, гэтым разам адсутнічаюць працы народных творцаў.
Фота phototimes.ru