Выстава графіка Юрыя Якавенкі адкрылася ў Гродне

Выстава графіка Юрыя Якавенкі адкрылася ў Гродне


Персанальная выстава гродзенскага майстра графікі Юрыя Якавенкі пад назвай “Рэтраспектыва” адкрылася ў Новым Замку ў Гродне.

На ёй прадстаўлены цэлыя серыі графічных прац, металічныя пласціны-матрыцы, з ужо выгравіраваным малюнкам, а таксама ўзнагароды мастака. Падчас вернісажу Юрый Якавенка расказаў, што адна з яго даўніх мараў – праілюстраваць усе творы Міколы Гусоўскага. Ажыццявіць гэты праект графік хацеў бы ў Беларусі, без прыцягнення мецэнатаў замежжа.

- Можна зрабіць кніжку аднаго верша, гэта вельмі папулярна ў Еўропе. Не рабіць нейкі зборнік, а проста адзін верш, адна илюстацыя, але выдаткаваць добрыя грошы на вокладку, на добрую паперу, зрабіць падарункавае выданне. Няхай гэта будзе тонкая кніжка, але вельмі добрая, вельмі якасная. Ідэй шмат, хацелася б знайсці памошніка. Дурное ехаць у нейкую Нямеччыну або Італію, угаворваць там людзей выдаваць Гусоўскага толькі таму, што ён жыў доўга ў Італіі, толькі таму, што ён пісаў па-латыні.

Юрый Якавенка, сусветна вядомы майстар графікі, ужо выдаў уручную “Песню пра зубра” Міколы Гусоўскага, а таксама праілюстраваў кнігу Уладзіміра Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”. Акрамя таго аўтар стварыў серыі гравюр “Руны” і “Alfabeto”, якія былі адзначаны на міжнародных біенале графікі.

Фота: respublika.info

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя