Уладзімір Гайдук адзначае сваё 70-годдзе

Уладзімір Гайдук адзначае сваё 70-годдзе


70-гадовы юбілей святкуе сёння самабытны паэт з Падляшша Уладзімір Гайдук, сябра беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтар некалькіх зборнікаў беларускіх вершаў.

Паэзія Уладзіміра Гайдука арыгінальная і непаўторная. Як адзначае старшыня літаратурнага аб’яднання, літаратуразнаўца прафесар Ян Чыквін – творчасць вясковага паэта розніцца ад іншых самабытных творцаў:

- Арыгінальнасць Валодзі Гайдука палягае на спалучэнні высокай духоўнасці, высокай культуры, культуровых знакаў, архетыпаў з вясковай вобразнасцю, ментальнасцю і матэрыяльнай атрыбутыкай вясковага жыцця. Матэрыяльная атрыбутыка спалучана з высокімі знакамі, гэта вельмі цікава. Здаецца, як можна знайсці ў такой паэзіі, такі знак, як "арахна выткала сець лёсу", а ў яго ёсць, ёсць іншыя культуровыя знакі, якія адразу асаджваюць яго паэзію ў шырокім кантэксце.

Павіншаваць паэта з юбілеем у яго родную вёску прыбылі сябры па літаб’яднанню, журналісты і прыхільнікі творчасці Уладзіміра Гайдука.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя