Прэзентацыя новай кнігі Вольгі Такарчук у Гродне

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Вацлаў Галімскі
14.10.2010


Вядомая польская пісьменніца Вольга Такарчук сустрэлася з прадстаўнікамі гродзенскай інтэлігенцыі ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, дзе прэзентавала беларускі пераклад сваёй кнігі “Правек ды іншыя часы”.

Прыезд Вольгі Такарчук у Беларусь адбыўся дзякуючы Амбасадзе Рэспублікі Польша ды Інстытуту польскаму ў Мінску.

Такія сустрэчы беларускай і польскай інтэлігенцыі вітаюцца, бо пашыраюць далягляды, зазначыў Генеральны консул Рэчы Паспалітай у Гродне Анджэй Хадкевіч:

– Мы блізкія суседзі, але насамрэч часта не шмат ведаем аб сучаснай культуры. Знаем даволі добра супольную гісторыю, але нягледзячы на геаграфічную блізкасць, блізкасць гістарычных падзей, на сучасным этапе гэтая блізкасць не такая вялікая.

Мара самой аўтаркі – Вольгі Такарчук – гэта павялічыць аўдыторыю сваіх чытачоў у Беларусі

– Цяпер я б вельмі хацела, каб гэтая кніжка трапіла да беларускага чытача, каб яе прачыталі, каб яе абмеркавалі.

Раман Вольгі Такарчук “Правек ды іншыя часы” ў перакладзе на беларускую мову Марыны Шоды выйшаў у прыватным выдавецтве “Логвінаў”, а вечарыну польскай пісменніцы ў Гродне вёў старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя