|
|
Святыні брэсцкай зямлі можна будзе паглядзець у адным музеі
У горадзе над Бугам у адным месцы можна будзе паглядзець святыні брэсцкай зямлі. Выстава “Храмы Брэстчыны” адкрыецца 9 верасня ў Музеі выратаваных мастцкіх каштоўнасцяў.
Старшы навуковы супрацоўнік Музея выратаваных мастацкіх каштоўнасцяў Ніна Радала тлумачыць, што брэсцкім мастакам ёсць пра што распавесці праз свае творы:
- Беларусь – краіна старадаўняй беларускай праваслаўнай культуры і тут нараджаліся старажытныя традыцыі культурнага будаўніцтва. І менавіта архітэктура храмаў, як ніякі іншы помнік мастацтва нясе ў сабе адбітак духоўнай спадчыны нацыі. На гэтай выставе будуць прадстаўлены працы нашых мастакоў і сярод іх найвялікшыя святыні нашага гораду – гэта наш Свята-Сімяонаўскі кафедральны сабор, што з'яўлецца галоўнай святыняй нашага горада.
Выстава будзе арганізаваная ў рамках міжнароднай акцыі «Дні еўрапейскай спадчыны», якая ў гэтым годзе праходзіць пад лозунгам Спадчына і Рэлігія.