|
|
Беласток упершыню возьме ўдзел у кінафестывалі "Magnificat"
На фэстывалі каталіцка-хрысціянскіх фільмаў "Magnificat", які абудзецца ў Беларусі з 6 па 10 верасня, апроч іншых фільмаў, будзе прадстаўлена дакументальная стужка Беластоцкага дакументаліста Юрыя Каліны.
Як адзначае Юры Каліна, фільм распавядае пра жыццё і працу ордэна каміліянцаў:
- Мяне захапіў, перш за ўсё, герой гэтага фільма, менавіта гэты малады ксёндз. Варта сабе ўявіць – ён паехаў туды ва ўзросце хіба 19 гадоў, вывучыў грузінскую мову, вывучыў армянскую мову, ведае рускую і англійскую. Ён дзейнічае ў вельмі цяжкіх ўмовах краіны, якой пагражае развал, а гэта няпростая справа.
Сёлета фэст пройдзе ўжо ў сёмы раз. Урачыстаму адкрыццю будзе папярэднічаць святочная літургія ў Мінскім кафедральным саборы. Прагляд конкурсных прац пачнецца ў 6 верасня а 15 у касцёле св. Сымона і Алены.
* * *
6-10 верасня на Глыбоччыне ў 7-мы раз пройдзе Міжнародны каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм "Magnificat". Беласточчыну на фестывалі прадстаўляе стужка Юрыя Каліны.
Фестываль з'яўляецца аглядам работ беларускіх і замежных майстроў у галіне кіно і тэлебачання, якія накіраваны на евангелізацыю грамадства, падтрымку агульначалавечых каштоўнасцяў і створаны ў розных хрысціянскіх традыцыях.
У гэтым годзе ў праграме будзе прадстаўлена і стужка беластоцкага рэжысёра Юркі Каліны, распавядае заснавальнік фэсту Юры Гарулёў:
- Пакуль самая галоўная адмеднасць адна – Беласточчына ў гэтым годзе прымае ўдзел. Ёсць такі рэжысёр у Польшчы – Юрка Каліна, ён жыве ў Беластоку, ад яго прыйшла стужка, якая прымае ўдзел у конкурсе фестываля. Фестываль набраў моц - у гэтым годзе прысутнічае 13 краін, вельмі моцны конкурс. Справа за тым, каб журы падвяло вынікі і ўзнагародзіла лепшыя фільмы.
Рэжысёр з Беластоку Юры Каліна прадстаўляе на "Magnificat-2011" дакументальны фільм "Місія", які распавядае гісторыю братоў-камільянцаў у Грузіі.