Выйшаў новы нумар «Дзеяслова»

Выйшаў новы нумар «Дзеяслова»


Пабачыў свет новы, 53-ці, нумар літаратурнага часопіса «Дзеяслоў».

У нумары друкуецца вялікае юбілейнае інтэрв'ю з Генадзем Бураўкіным, якое прымеркавана да 75-годдзя вядомага паэта. Загадчык адзела крытыкі часопіса Анатоль Івашчанка ў новым нумары адзначае цікавыя рэцэнзіі Леаніда Галубовіча і Марыны Весялухі:

- 53-ці нумар парадуе сваіх чытачоў падборкай вершаў Сяргея Законнікава, Віктара Жыбуля, вялікім інтэрв'ю з нагоды 75-годдзя Генадзя Бураўкіна, цудоўным, на маю думку, тэкстам Ігара Бабкова, тэкстамі Людмілы Рублеўскай, Марыны Весялухі і рэцэнзіяй Леаніда Галубовіча на новую кнігу Віталя Рыжкова «Дзверы замкнёныя на ключ».

Адметнасцю гэтага нумару стала і тое, што да папяровага чаопіса прыкладаецца дыск "PeRашкоды і Nаціскі" — плён супольнай працы паэта Дзмітрыя Плакса і музыкі Філіпа Чмыра.

Фота baj.by

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя