|
|
У Саколцы адкрылі мемарыяльную дошку прысвечану Яну Тарасевічу – беларускаму кампазітару, які памёр 50 гадоў таму.
Ля сцяны Музея Сакольскай зямлі, дзе ўсталявалі дошку, сабраліся жыхары горада і людзі звязаныя з асобай творцы. Прыбыў таксама сябар і вучань Тарасевіча – Збігнеў Папельскі.
На мерапрыемстве прысутнічала аўтарка кніжкі пра Яна Тарасевіча – Ганна Кандрацюк. Па яе словах, Ян Тарасевіч натхненне для сваёй музыкі браў ад сакольскай пыроды:
– Жыхарам Саколкі ён прысвяціў асобны твор, вельмі прыгожы твор, пад загалоўкам «Банальны вальс». Дзякуючы таму, што гэты твор таксама адзначылі на дошцы, жыхары будуць памятаць той падарунак, які быў зроблены 70 гадоў таму.
Ян Тарасевіч нарадзіўся ў 1893 годзе ў Саколцы. Музычную адукацыю атрымаў у Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Пакінуў пасля сабе 113 кампазіцый і адзін незавершаны канцэрт.
Ініцыятыва ўсталявання мемарыяльнай дошкі належыць Таварыству сяброў Сакольскай зямлі «Сакольшчына».