Створаны сайт "Бардаўскай восені"

Бібліятэкар

Беларускае Радыё Рацыя, Анна Шайкоўская
13.10.2010




Тыдзень застаўся да фестываля беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень – 2010”, які ўжо сямнаццаты раз на Падляшшы ладзіць Звяз Беларускай Моладзі.  

Арганізатары фестываля падрыхтавалі для аматараў  беларускай бардаўскай песні адмысловы сайт. Як адзначае каардынатар праекта Міхал Троц, зараз на старонцы можна паглядзець і узгадаць мінулыя фестывалі, а таксама пазнаёміцца з выканаўцамі сёлетняй “Бардаўскай восені”:

– Мы проста падумалі, што "Бардаўская восень" мае вялікую гісторыю і настолькі шмат маем матэрыялаў з мінулагодніх фестываляў, што варта гэтыя матэрыялы не трымаць толькі для сябе, а паказаць у інтэрнэце. Мы зрабілі такі сайт http://www.vosien.org , дзе кожны можа знайсці фотаздымкі, відэазапісы, артыкулы. таксама мы там паставілі запісы дыскаў, што былі запісаныя на папярэдніх фестывалях.

Сёлетняя “ Бардаўская восень” пачнецца 22 кастрычніка у Бельску Падляскім і завяршыцца 24 кастрычніка. Прамая трансляцыя з асноўных канцэртаў пройдзе на хвалях Радыё Рацыя. Праграму фестываля можна паглядзець на нашым сайце (банэр "Бардаўская восень").

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя