Беларускі пакупнік кніг купляе беларускае

Беларускі пакупнік кніг купляе беларускае


У мінскай кнігарні выдавецтва “Логвінаў” прайшла акцыя папулярызацыі ды распродажу перакладной літаратуры. Цягам мінулага дня наведвальнікі кнігарні мелі магчымасць прыдбаць беларускамоўныя пераклады кніг замежных аўтараў па кошце напалову ніжэйшым за звычайны.

Ідэя такой акцыі ўзнікла з прычыны таго, што цікавасць сярэднестатыстычнага беларускага чытача да замежнай літаратуры значна меншая, чым да беларускамоўных кніг беларускіх літаратараў, кажа арт-дырэктар кнігарні Павел Касцюкевіч.

- Мы ўжо ведаем дакладна, што такое сярэднестатыстычны беларускі пакупнік і ведаем, што ён хіліцца да сваіх уласных беларускіх аўтараў, маецца на ўвазе, беларускамоўны пакупнік, таму мы вырашылі папулярызаваць замежную перакладную літаратуру.

Са словаў супрацоўнікаў кнігарні выдавецтва “Логвінаў”, па выніках акцыі можна меркаваць, што цікавасць беларускіх чытачоў да перакладной літаратуры ўсё ж не малая. Так, наведвальнікі кніжнай крамы звярталі ўвагу не толькі на выданні, якія падлягалі зніжкам, але і на кнігі, якія не падлягалі акцыі, зазначылі супрацоўнікі крамы.

Фота asia-paplausk.livejournal.com

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя