|
|
Беларускі палітык, навуковец, пісьменнік Анатоль Астапенка сустрэўся са сваімі чытачамі з нагоды аўтограф-сесіі ды паўторнай прэзентацыі кнігі "Йгде зродилися иускормлены суть по Бозе", прысвечанай даследванням беларускага нацыяналізма.
З выданнем, якое пабачыла свет каля году таму, паспела пазнаёміцца шырокае кола цікаўных чытачоў. Пытанні беларускай нацыянальнай ідэі, узнятыя ў кнізе, выклікалі разнастайныя меркаванні, што і зрабіла актуальнай наступную сустрэчу аўтара з чытацкай аўдыторыяй. Гэтая кніга мусіць стаць настольнай кнігай кожнага сапраўднага беларуса, мяркуе аўтар Анатоль Астапенка.
- Гэта кніга будзе вельмі патрэбная, калі ў нас пачнецца сапраўднае адраджэнне, гэта кніга будзе настольнай. Тут выказана тое, што патрэбна для таго, каб быць свядомым беларусам. Гэта публіцыстычны твор, я пісаў спецыяльна, каб больш людзей прачытала. Канешне, калі ўзнікне нацыя, то ўзнікне неабходнасць у такіх кнігах. Таму я лічу, гэта неразрыўна.
Працу над кнігай-даледваннем беларускага нацыяналізма Анатоль Астапенка вёў цягам амаль 20 год, паступова распрацоўваючы і дапрацоўваючы пытанні ўзнятыя ў гэтым творы. Як зазначыў аўтар, кніга сумяшчае ў сабе навуковы падыход ды разгляд пэўных тэорый, якія не заўжды маюць навуковы падмурак. У бліжэйшых планах Анатоля Астапенкі праца над скарочанай версіяй выдання, якую аўтар плануе прапанаваць беларускім навучальным установам.
Фота rferl.org