|
|
Перад «тэхнічнай паўзай» Беларускі саюз мастакоў прадставіць у Палацы мастацтва экспазіцыю паводле пленеру «Белавежская пушча», пасля чаго летні сезон фактычна будзе завершаны.
Кожны наведвальнік зможа азнаёміцца з прыгажосцю беларускага наваколля. «Прыгажосць беларускай зямлі мае незвычайную энергію, кожны творца не можа абыякава ставіцца да свайго роднага краю, які надае яму сілу», – кажа мастак з Брэсту Леанід Валасюк:
– Зямля, трава, дрэвы, кусты, старыя хляўкі ды прырода – усё чыста беларускае, яно кранае і прыцягвае ўвагу. Пейзажы роднай Беларусі – яны западаюць у душу не толькі з-за тэхнікі выканання, але і сваім паветрам, станам прыроды...
Мастацкая выстава па пленеры «Белавежская пушча» адкрыецца 13 ліпеня а 17.30 гадзіне ў мінскім Палацы мастацтва, што па вуліцы Казлова.
Фота tribune.by