|
|
Зборнік паэзіі Івана Лагвіновіча «Элегія палескага матыля» пабачыў свет у сталічным выдавецтве «Кнігазбор» ужо пасля смерці аўтара. Сёлета 29 сакавіка баранавіцкага паэта не стала.
Згодна запавету Івана Піліпавіча, сябры творчага згуртавання «Святліца» займаюцца распаўсюдам кнігі – рассылаюць яе па бібліятэках і культурных асяродках.
Як паведаміў кіраўнік «Святліцы» Алесь Бакач, зборнір ужо разасланы па 60-ці адрасах:
– Кніга ўжо разасланая на амаль што 60 адрасоў. Гэта вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе вывучаюць філалогію і іншыя гуманітарныя дысцыпліны, таксама сярэднеспецыяльныя навучальныя ўстановы таго ж профілю, бібліятэкі абласных ды найбольшых гарадоў Беларусі. Кнігу накіроўваем таксама асобам, якія асабіста ведалі паэта – і раздаем, і пасылаем па пошце. Вось так ідзе гэтая праца – выканне яго запавету.
Парупіліся сябры Івана Лагвіновіча і пра яго рукапісы і эпісталярную спадчыну – асабісты архіў паэта яны перадалі ў Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва.